30 чэрвеня блізу 17:30 невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на даху дзевяціпавярховага жылога дома на праспекце Перамогі.
Паводле віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, сьцяг вывесілі мясцовыя патрыёты ў падтрымку эканамічнай палітыкі Беларусі, незалежнай ад Расеі.
Сцяг правісеў каля паўгадзіны, пакуль не быў заўважаны супрацоўнікамі міліцыі. Сцяг скінулі на зямлю, а потым даставілі ў пастарунак — Першамайскі РАУС.