“Славянскі базар” апладзіраваў “Троіцы”

Учора ў драмтэатры імя Я.Коласа адбыўся канцэрт вядомага беларускага этна-трыё “Троіца”. На канцэрт прыйшлі самыя адданыя прыхільнікі гурта. І няхай іх было і не вельмі багата, канцэрт атрымаўся па-хатняму цёплы, прасякнуты таемнасцю і шчырай беларускай прыязнасцю артыстаў і гледачоў.
Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“Троіца”, як прызнаўся лідэр гурта Іван Кірчук, на “Славянскі базар” трапіла ўпершыню. Аднак прымалі калектыў вельмі добра, і пачатак відавочна атрымаўся добрым. Кірчук нават тройчы выходзіў на біс і расчулена прызнаўся: “Трэба было праехаць 80 фестываляў па ўсім свеце – ад Малайзіі да Партугаліі, каб – нарэшце – і на радзіме зрабіць такі канцэрт!”.

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Напачатку этна-трыё прадставіла прэм’еру песень «Як з двара-двара», «Марыя» и «Калыханка», якія калектыў неўзабаве збіраецца ўключыць у свій новы кампакт-дыск. Гучалі тааксама кампазіцыі з альбомаў «Журавы», «Сон-трава», «Жар-Жар». Кірчук пранікнёна праспяваў знакамітыя «Тры Янгалы», “Сем чарак гарэлкі”, “Ой, бору мой”, “Русалку” і інш.

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што два гады таму “Троіца” выступіла ў Летнім амфітэатры падчас канцэрта вядучых айчынных фольк-гуртоў разам з “Палацам” і “Osimira”. А 17 ліпеня, практычна адразу пасля віцебскага форуму мастацтваў, як паведамляе афіцыйны сайт “Троіцы”, этна-трыё прыме ўдзел у “Басовішчы”.

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт этна-трыё “Троіца” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ