Народные новости Витебска

У Віцебску плануюць стварыць медыцынскае турагенцтва

У Віцебску плануюць стварыць медыцынскае турыстычнае агенцтва, якое будзе займацца запрашэннем, размяшчэннем і лячэннем замежных пацыентаў.

Гэта звязана з ростам колькасці замежнікаў, якія жадаюць прайсці курс лячэння ў лячэбных установах Віцебшчыны, паведамляе газета “Рэспубліка” са спасылкай на начальніка ўпраўлення здравааховы Віцебскага аблвыканкама Юрыя Дзеркача.

Выданне прыводзіць наступную статыстыку: дзякуючы экспартным паслугам медустановы рэгіёна сёлета атрымалі каля 500 мільёнаў рублёў, а да канца года плануюць атрымаць звыш за 1,3 мільярда рублёў. Часцей за ўсё за дапамогай да прыдзвінскіх медыкаў звяртаюцца жыхары Прыбалтыкі і Расіі, а таксама грамадзяне Украіны, Пакістана, Ганы, Марока, Шры-Ланкі, Польшчы, ЗША, Кітая. Асабліва ў замежных гасцей запатрабаваны вопыт нашых хірургаў, афтальмолагаў, артапедаў, практолагаў, гінекологаў і іншых спецыялістаў.