Народные новости Витебска

Фотафакт: У Віцебску пачалі ўзводзіць лесвіцу на Успенскую гару

У Віцебску пачалі ўзводзіць лесвіцу на Ўспенскую гару. Прыступкі будуць пачынацца на вуглу вуліц Пушкіна і Талстога і весці да Успенскага сабора, адкрываючы від на двор Свята-Духава жаночага манастыра.

Лесвіца будзе праходзіць праз цагляную апорную сцяну 18-га стагоддзя. Для умацавання гэтай сцяны, якая ўжо доўгі час знаходзілася ў занядбаным стане, былі ўзведзеныя жалезабетонныя контрфорсы. Нажаль цяпер, падобна, старадаўнюю пабудуву зусім схаваюць ад людскіх вачэй — бачна, што муроўку 18-га стагоддзя закладаюць сучаснай цэглай.