Ці застанецца Кубак губернатара ў Віцебску?

Вось і дачакаліся віцебскія аматары хакея пачатку лядовых баталій! У наступны чацвер, 12 жніўня, у віцебскім Палацы спорту распачнецца традыцыйны турнір па хакею з шайбай на Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама. А праз тыдзень, з 19 жніўня, заўзятары будуць ужо хвалявацца за свой клуб у барацьбе за Кубак Беларусі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ўладальнікам Кубка губернатара Прыдзвіння стаў наш клуб, які абыграў “Шыннік” (Бабруйск) з лікам 3:0.

Віцебскім “мядзведзям”, каб захаваць свой тытул, прыйдзецца перамагчы такія дружыны, як “Хімвалакно” (Магілёў), “Хімік-СКА” (Наваполацк) і “Юнацтва” (Мінск), якое ў гэтым годзе будзе гуляць у моладзевай хакейнай лізе.

“Віцебск” пачне сезон у абноўленым складзе. У міжсезонне ў камандзе адбыліся страты і набыткі, што выклікае асаблівую цікавасць да спаборніцтва.

Каляндар гульняў

12 жніўня
“Юнацтва”– “Хімік-СКА” (пачатак 15.00)
Адкрыццё спаборніцтваў (17.30)
“Віцебск”– “Хімвалакно” (18.30)

13 жніўня
“Юнацтва” – “Хімвалакно” (15.00)
“Віцебск”– “Хімік-СКА” (18.30)

14 жніўня
“Хімвалакно” – “Хімік-СКА” (15.00)
“Віцебск”– “Юнацтва” (18.30)

15 жніўня
Гульня за 3-4 месца (12.00)
Фінал (15.30)

Меткі:

Чытайце яшчэ