У Маскве ў метро зарэзалі аршанца
У метрапалітэне Масквы ў аўторак, 10 жніўня, было здзейснена жорсткае забойства. У гадзіну-пік ў вагоне цягніка, які рухаўся ад станцыі “Строгино” да станцыі “Крылатское” невядомы зарэзаў 33-гадовага жыхара Оршы Ігара Лінніка.
Як паведамляе агенцыя РИА Новости, міліцыянты знайшлі маладога чалавека, які сцякаў кроўю, на станцыі “Маладзёжная” ў 19:35. Ён быў яшчэ жывы, але памёр 19:50 памер прама на лаўцы станцыі.
Паміж Ігарам і яго забойцам дзесці ў 19:00 адбылася сварка, у выніку якой невядомы нанёс аршанцу два нажавых удары ў грудзі і ногі, а пасля выйшаў на станцыі “Крылатское” і знік у невядомым накірунку.
На дадзены момантс ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 111 КК РФ. Міліцыя спадзяецца выйсці на след забойцы пры дапамозе запісаў з камер відэаназірання.