У Віцебску перазахавалі парэшткі людзей, знойдзеныя на Успенскай горцы
11 жніўня ў Віцебску, каля сцяны Успенскага катэдральнага сабора, перазахавалі парэшкі людзей, якія былі знойдзеныя пад час архіялагічных раскопак і будаўнічых працаў на Успенскай горцы.
Паколькі ніякіх навуковых даследванняў не праводзілася, то дакладная колькасць асоб не ўстаноўлена, але прыблізная лічба — 30 чалавек. Раней тут былі сабраныя знаходкі, зробленыя пад час архелагічных раскопак і закладкі фундамента, а цяпер дадаліся парэшкі, якія трапіліся пад час пабудовы лесвіц на Успенскую горку.
Пры перазахаванні адмысловую службу правёў пратаіерэй Андрэй Смольскі.