Хлебаробы Полаччыны правялі конкурс едакоў
У аграгарадку Гараны Полацкага раёна ў мінулую нядзелю прайшлі раённыя дажынкі. Цвіком забаўляльнай праграмы стаў конкурс едакоў – хто хутчэй справіцца з блінамі і пельменямі. У кожнай намінацыі вызначаўся свой пераможца.
Для хлебаробаў быў таксама падрыхтаваны канцэрт. А народныя майстры з раёна падрыхтавалі арыгінальную выставу, прысвечаную хлебу - кулінарную выпечку, саламяныя лялькі, кампазіцыі з калоссяў і інш.
Свята, прысвечанае заканчэнню ўборачнай кампаніі, сабрала каля 350 чалавек, сярод якіх было каля 60 перадавікоў жніва.