Віцяблянка Святлана Макштарова – срэбраны прызёр I юнацкіх Алімпійскіх гульняў

Віцяблянка Святлана Макштарова заваявала срэбра ў скачках на батуце на I летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры. Гэта другая ўзнагарода ў скарбонцы беларускай каманды.

В фінале Святлана, якой 26 жніўня споўніцца 16 гадоў, атрымала адзнаку 37,700 балы. Чэмпіёнкай стала кітайская спартсменка Дон Ю (39,900), бронзавы медаль – у японкі Чысата Дайхаты (36,700).

У гэтым жа відзе спорту сярод юнакоў адзначыўся яшчэ адзін віцяблянін – 16-гадовы Алег Рабцаў. Ён заняў 6-е месца, набраўшы суму 37,300 балы. Абсалютную перамогу святкаваў украінец Аляксандр Сацін (41,000), на другой прыступцы п’едэсталу – кітаец Хе Юсіань (40,700), бронза – у японца Джынга Мунетома (40,000).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ