У Браславе адсвяткавалі гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў

У Браславе 22 жніўня адбыліся ўрачыстасці з нагоды першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі. Святкванне сабрала каля трох тысяч вернікаў з розных куткоў Беларусі, а таксама гасцей з-за мяжы. Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі пад знакам сям’і – у браслаўскім санктуарыі адбылася IV Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў.
Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін цалуе ўкаранаваны абраз Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў. Фота Сержука Серабро

Яе праграма ўключала ружанцовую малітву ў інтэнцыі сем’яў, удзел у святой Імшы з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, канферэнцыю, Вяночак да Божай Міласэрнасці і сведчанні сужэнцаў. Завяршылася праграма благаслаўленнем біскупа Антонія Дзям’янкі. Затым удзельнікі пілігрымкі прынялі ўдзел у мерапрыемствах цэнтральных урачыстасцяў.

Нагодай для ўрачыстасцей сталі не толькі гадавіна каранцыі і пілігрымка сем’яў, але і завяршэнне святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі ды V Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Браславе, піша Catholic.By

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ