Суддзя Чыгуначнага раённага суда Віцебска спыніў адміністратыўную справу супраць віцебскага каардынатара Руху “За Свабоду” Хрыстафора Жэляпава, якога абвінавачвалі ў незаконным распаўсюдзе газетаў “Навіны БНФ” і “Магістрат”.
Спадар Жэляпаў быў затрыманы 11 чэрвеня, калі раздаваў газету “Новае жыццё”, аднак высветлілася, што гэтую газету ён распаўсюджваў цалкам законна. Пасля гэтага міліцыя высунула абвінавачванні ў незаконным распаўсюдзе двух іншых выданняў.
Адміністрацыйная справа была спыненая, таму што суддзя не ўбачыў у дзейнасці Хрыстафора Жэляпава складу правапарушэння.