Аршынскія веласепідысты не знайшлі грошы, каб паехаць на спаборніцтвы
У краіне з 19 па 23 жніўня прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорту “Фізкультурнік Беларусі”. Для спартсмэнаў Віцебскай вобласці спаборніцтвы аказаліся правальнымі.
Аніводны веласепідыст з нашай вобласці не патрапіў на прызавыя месцы. Больш за тое, каманда з Оршы, якая звычайна дае не благія вынікі, ўвогуле не змагла выехаць праз адсутнасць у мясцовага аддзела спорту сродкаў.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі на выезды аршанскіх спартсмэнаў бракуе грошаў і тычыцца сітуацыя не толькі аматараў веласпорту. Як адзначаюць самі спартсмэны – яны ўжо прывыклі, да таго што шмат падобных імпрэзаў праходзіць без іх.