Лінгвістыка і экалогія

У Оршы ў рамках тыдня беларускай культуры прайшла сустрэча з лінгвістычным эколагам.

Тыдзень буларускай культуры ў дадзеным горадзе праходзіць ужо другі год і арганізоўваецца музейным комплексам гораду. 1 верасня ў музеі Караткевіча прайшла сустрэча з Уладзімірам Кошчанка – супрацоўнікам акадэміі навук, які займаецца лмгвістычнай экалогіяй. Як і экалогія звычайная, лігвістычная займаецца вывучэннем знікаючых моваў. Таму і тэма размовы тычылася не толькі праблемаў нашай мовы, але і вельмі экзатычных.

Размова пра мову выклікала жывую дыскусію ў залі, дзе прысутнічала шмат настаўнікаў у тым і беларускай ды расейскай моваў.

Напрыканцы сустрэчы спадар Уладзімір дзівіў прысутных тым што паказаў Біблію 17 стагоддзя выдадзеную ў Куцеінскім манастыры. Як адзначыў выступоўца: “Біблія надрукавана на замову расейскага цара, але звярніце ўвагу, што каментары да яе напісаныя па-беларуску”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ