На Віцебшчыне квітнеюць сады

Пасля анамальна спякотнага лета пачалі назірацца анамальныя паводзіны расліннага света Віцебшчыны. У Мёрскім і Сенненскім раёнах на дрэвах з’явілася квецень.
На Віцебшчыне квітнеюць сады. Фота Сяргея Серабро

У вёсцы Авечкі Мёрскага раёна другі раз за год распусцілася чаромха, а ў Сянно кветкі з’явіліся на вішні. Па словах біёлагаў, паўторнае квітненне для дрэў небяспекі не ўяўляе.

У Віцебску ў версні другі раз распусціліся ружы. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў 2007 годзе ў Віцебску на плошчы Перамогі ружы распусціліся нават у канцы верасня.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ