“Восеньская стужка” запрашае ў рэтра-кіназал і на рэтра-фотаконкурс
Біенале “Восенькая стужка” у другі раз адбудзецца ў Віцебску 5 – 7 лістапада.
"Антыкварыят: трыумф нямога кіно" – так у гэтым годзе гучыць тэма кінафестываля.
На працягу трох дзён можна будзе атрымаць асалоду ад прагляду знакамітых рэтра-стужак, сапраўднай сусветнай класікі кіно. У праграме фільмы Чарлі Чапліна, Дэвіда Грыфіта, нямецкі “Метраполіс”, а таксама адзін з першых савецкіх “Браняносец Пацёмкін”. Усе стужкі будуць паказаны з субтытрамі на беларускай мове.
Нямое кіно і атмасферу міжваеннага часу на фестывалі падтрымае другі накірунак творчасці – фотамастацтва, якое было моднае, актуальнае і атрымала асаблівае развіцьцё ў гэты час. Аматары фатаграфіі маюць магчымасць паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Паміж двюма войнамі”. Журы пад кіраўніцтвам вядомага віцебскага фотамайстра Аляксандра Велідзімовіча вызначыць лепшыя працы, якія будуць уключаныя ў фестывальную экспазіцыю.
Тэхнічныя патрабаваньні для ўдзельнікаў конкурсу:
1. Аўтар за свой кошт друкуе фатаздымкі.
2. Аўтар афармляе фатаздымкі ў паспарту (памер рамы 50х60 см).
3. Памер фатаздымку можа быть любы, такі, якім яго бачыць аўтар.
4. Суадносіны бакоў 2х3 1х1 6х7
5. Паколькі конкурс рэтра-фатаздымкаў, таму апрацоўка не павінна
быць заўважная.
6. Усе здымкі павінны быць чорна-белыя, прысутнасьць колеру магчыма ў тым выпадку, калі гэта таніраванне (сепія) або колеры на фотаздымку падобныя на колер аўтахромных фатаздымкаў пачатку 20-га стагоддзя.
Усе пытаньні й фоты ў электронным варыянце памерам ня болей 1мб дасылайце на e-mail: [email protected] з пазначэннем тэмы “Фотаконкурс”.
Тэрмін падачы прац – да 20 кастрычніка.