Народные новости Витебска

Конкурс «Казка для Караткевіча»

Беларускі тэатр ”Лялька” сумесна з рэспубліканскай газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС) праводзіць конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча.

Удзел могуць прымаць гледачы тэатра “Лялька” ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.

Юныя пісьменнікі прапануюць увазе журы 1-2 казкі на беларускай мове агульным аб’ёмам не больш за 3 друкаваныя старонкі. Высока адзначаюцца казкі з персанажамі беларускай міфалогіі (цмокам, лесуном, ваўкалакам і інш).

Казкі можна прыносіць з сабой і аддаваць дзяжурнаму адміністратару перад пачаткам спектакля альбо дасылаць на адрас: 210026, вул.Пушкіна, д.2, г.Віцебск, “Беларускі тэатр “Лялька” ці на e-mail: info@lialka.vitebsk.net з пазнакай “на конкурс”. Да казак абавязкова прыкладаецца анкета ўдзельніка: імя, прозвішча, дата нараджэння, хатні адрас, кантактныя тэлефоны, школа, клас.Творы прымаюцца па 1 лістапада 2010 г.

Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх узроставых катыгорыях: малодшай – 5-10 гадоў і старэйшай – 11-16 гадоў. Пераможцы і лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны прызамі беларускага тэатра “Лялька”, газеты “Звязда” і МТС.