У Віцебску адкрылася выстава “Помню. Катынь 1940”
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 5 кастрычніка адкрылася выстава “Помню. Катынь 1940”. Яна прысвечаная растрэлу ў 1940 годзе пад Смаленскам грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, захопленых у палон ці арыштаваных на тэрыторыях Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР.
Цягам 1940 году ў Катынскім лесе было растраляна каля 15 тысяч палонных з Асташкаўскага, Казельскага і Старабельскага лагераў, а таксама каля 7 тысяч зняволеных трумаў з захада Беларусі і Украіны. Месца растрэлу было выяўлена нямецікі акупацыйнымі ўладамі ў 1943 годзе і выкарыстана для прапагандысцкіх мэтаў.
Выстава, зладжаная Польскім інстытутам у Мінску, падае разгорнутую інфармацыю пра Катынскую трагедыю, ахвярамі якой сталі ў тым ліку і беларусы, як грамадзяне шматнацыянальнай ІІ Рэчы Паспалітай. На стэндах размешчаны дакументы, фотаздымкі і інфаграфіка, як датычная самога растрэлу, так і пачатку Другой сусветнай вайны ўвогуле.
Пад час адкрыцця выставы перад сабраўшыміся наведнікамі выступілі намеснік дырэктара Польскага Інстытута Веслаў Раманоўскі і намеснік дырэктара па навуковай працы мемарыяла “Катынь” Галіна Андрэенкава.