Сваякі ахвяраў смаленскай авіякатастрофы ўжо дома

Сваякі загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам палякаў і першая ледзі Польшчы сёння а палове на першую вылецелі з віцебскага аэрапорту. Яны былі вымушаныя затрымацца ў Беларусі з-за паломкі ва ўстройстве запуска рухавіка, якую выявілі ўчора ўвечары.

Польская дэлегацыя прыляцела ў Віцебск на двух самалётах – “Боінг-737” ды “Эмбраер”. Зламаўся Боінг, на якім разам з іншымі ляцела і спадарыня Камароўская. Учора на “Эмбраере” паляцелі дадому жанчыны з дзецьмі ды тыя с польскіх грамадзян, каму неадкладна патрэбна было вярнуцца. Астатнія засталіся ў Віцебску. Ўвечары ў аэрапорт прыехалі мясцовыя каталіцкія святары, якія правялі службу для польскіх грамадзян. Потым тыя былі размешчаны ў гатэлі “Лучоса”.

Як распавялі ў Віцебскім аэрапорце, на гэтым прыгоды з польскімі самалётамі ня скончыліся. “Боінг”, які прыляцеў з Польшчы на замену паламанаму і прывёз запчасткі для рамонту, таксама пры правядзенні камп’ютарнай дыягносцікі аказаўся з дэфектам! Супрацоўнікі аэрапорту праверылі самалёт і нічога не выявілі, але было прынятае рашэнне людзей на ім ня везці. З Польшчы прыляцелі яшчэ два “Эмбраера”, і нарэшце польскія грамадзяне вылецелі дадому. Хвілін праз сорак самалёты прызямліліся ў варшаўскім аэрапорце.

Няспраўнасць ў “Боінгу” ўжо выпраўленая. Сёння ён таксама адправіцца ў Польшчу.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ