У Віцебск хутка прывязуць ільвяня

Двух афрыканскіх ільвянят з Калінінградскага заапарка хутка адправяць ў Беларусь. Геракла і Гермеса, якім 2 снежня споўніцца год, прымуць заапаркі Віцебска і Гродна, паведамляе газета “Янтарный край”.
Ільвяты Геракл і Гермес у Калініградскім заапарку. Фота kenigmouse/imhonet.ru

Ільвяняты нарадзіліся у 8-гадовай ільвіцы Цісы і 6-гадовага ільва Баніфацыя, які калінінградцы некалі купілі ў Галандыі. Гэта ўжо другі памёт прайда — першых чатырох ільвянят ў мінулым годзе набыў Кіеўскі заапарк за 2200 еўра.

Нагадаем, што леў Рыгус, які пражыў у Віцебскім заапарку 22 гады, памёр мінулай восенню.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ