Народные новости Витебска

Рыгор Кастусёў наведаў Оршу

Магчымы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Андрэевіч Кастусёў працягнуў сваё турнэ па Віцебскай вобласці, наведаўшы горад Оршу.

Першай справай патэнцыйны кандыдат усклаў кветкі да помніку Уладзіміру Караткевічу і толькі пасля гэтага скіраваўся на пікеты па зборы подпісаў за ягонае вылучэнне.

Першы пікет праходзіў на гарадскім рынку, хаця мясцовыя актывісты адзначалі, што звычайна пікеты ў Оршы поспехам не карыстаюцца - першыя паўгадзіны зборшчыкі не паспявалі падпісваць усіх ахвотных. У выніку каля зборшчыкаў і самога кандыдату сабралася невялічкая чарга. Пазней, калі асноўны наплыў людзей зменьшчыўся спадар Кастусёў прайшоўся па гандлёвых шэрагах, каб паразмаўляць з прадпрымальнікамі.

Далей пікеты перамяшчаліся ў цэнтар гораду і да дому гандлю. За амаль тры гадзіны было сабрана больш за 50 подпісаў, што для Оршы лічыцца рэкордным зборам праз пікеты.