Кампутары для невідушчых

У шасці гарадах Віцебскай вобласці магчымасці невідушчых людзей з сённяшняга дня пашырыліся – у абласным цэнтры, Оршы, Полацку, Лепелі, Докшыцах і Шаркаўшчыне адкрыліся кампутарныя клубы для інвалідаў па зроку. Акцыя была прымеркавана да міжнароднага дня “Белага кійка”.

Віцебскі клуб знаходзіцца ў офісе абласной арганізацыі “БелТІЗ” на вуліцы Карла Маркса, 9а. Тут стаяць чатыры кампутары, на якіх усталявана спецыяльная праграма для невідушчых Jaws (яна пераводзіць тэкставую інфармацыю ў гукавую), з дапамогай якой інваліды змогуць карыстацца кампутарам і Інтэрнэтам. Адзін з кампутараў мае клавіятуру са шрыфтам Брайля.

Віцебскі клуб будзе працаваць штодзень, акрамя выходных, з 9.00 да 18.00. Усе паслугі бясплатныя. Чакаецца, што напрацягу гэтага года падобныя клубы з’явяцца і ў астатніх раёнах Віцебшчыны.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ