“Гэтая група для тых, каго на самой справе цікавіць будучыня горада, краіны, планеты.
Для тых, каму надакучыла бачыць горы смецця ў лясах і парках. Для тых, хто любіць чысціню. Для тых, хто хоча гуляць са сваім дзецьмі на чыстых пляцоўках і купацца ў чыстых азёрах” — паведамляецца ў анонсе суполкі.
Мэтай групы з’яўляецца арганізацыя валанцёрскіх акцый па ўборцы тэрыторый лясоў і паркаў нашага горада. Пакуль што суполка мае толькі 21 сябра, далучыцца да яе можна тут (патрэбная рэгістрацыя ў ВКонтакте).