У Віцебску быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Міхалевіча
Позна ўвечары 18 кастрычніка ў Віцебску быў затрыманы Алесь Галавань — сябра ініцыятыўнай групы Аляксея Міхалевіча. Прыблізна аполове дзесятай ён вяртаўся дахаты пасля збору подпісаў.
Да спадара Галаваня ў двары дома, дзе ён жыве, падыйшлі двое міліцыянтаў і запатрабавалі праехаць з імі ў Першамайскі РАУС, патлумачыўшы пры гэтым, што зборшчык подпісаў здаецца ім падобным на вышукваемага злачынцу.
Пасля вобшуку, пад час якога адабралі бел-чырвона-белы сцяг, Алеся Галаваня завезлі на медычны агляд, дзе зрабілі тэст на ўтрыманне ў крыві алкаголю. Калі тэст паказаў цвярозасць актывіста, яго адпусцілі з умовай з’явіцца 19 кастрычніка ў 14:00 да следчага.