У Віцебску аштрафавалі мужчыну, які пагражаў зборшчыкам подпісаў на пікетах

На 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў) штрафу пакараў сёння суд Кастрычніцкага раёна 34-гадовага віцябляніна Аляксандра Гайдукова, які публічна абражаў і пагражаў зборшчыкам подпісаў за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты.

Штрафам пакараў сёння суд Аляксандра Гайдукова, які публічна абражаў і пагражаў зборшчыкам подпісаў. Фота Сержука Серабро

Як распавёў у судзе сведка, сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука Вадзім Кузьмін, на працягу двух дзён, 16 і 18 кастрычніка, Гайдукоў “тэрарызаваў” пікеты па збору подпісаў за Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса, што праходзілі ў цэнтры горада каля плошчы Свабоды.

Штрафам пакараў сёння суд Аляксандра Гайдукова, які публічна абражаў і пагражаў зборшчыкам подпісаў. Фота Сержука Серабро

«Гэты мужчына быў апрануты ва ўсё чорнае. Нават нягледзячы на мокры снег на ім былі велізарныя чорныя акуляры. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён падыходзіў да нас, лаяўся адборнай лаянкай, абражаў удзельнікам пікетаў, крычаў: “Вы ворагі, працуеце на грошы Захада”. Затым стаў пагражаць усім фізічнай расправай: “Сёння вы дадому не дойдзе. Я вас заб’ю і закапаю, і мне за гэта нічога не будзе». Пры гэтым ён фатаграфаваў усіх нас на мабільны тэлефон. Мы некалькі разоў выклікалі міліцыю, але пакуль яна прыязджала, мужчына ўцякаў. Затым яго суткі не было, а пасля ён зноў падышоў да нас і, гучна лаючыся, пачаў ламаць столік, каля якога сядзелі пажылыя жанчыны, зборшчыцы подпісаў за Някляева, і зрываць плакат з партрэтам гэтага кандыдата. Тады я і яшчэ адзін удзельнік пікету схапілі яго за рукі і трымалі так да прыезду міліцыі», – распавёў Вадзім Кузьмін.

Штрафам пакараў сёння суд Аляксандра Гайдукова, які публічна абражаў і пагражаў зборшчыкам подпісаў. Фота Сержука Серабро

Тое, што затрыманы знаходзіўся ў стане алкагольнага а’янення і нецэнзурна лаяўся, пацвердзіў і супрацоўнік міліцыі Мікалай Яршоў, які затрымліваў Гайдукова. Пры затрыманні ў дачыненні да яго быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі «дробнае хуліганства».

На думку кіраўніка віцебскай ініцыятыўнай групы В. Рымашэўскага Таццяны Севярынец, якая таксама была сведкай на судзе, «падобныя правакацыйная паводзіны – гэта следства выступаў кіраўніка нашай дзяржавы, які неаднаразова заяўляў, што «апазіцыя – гэта ворагі народа».

Заяўнік В. Кузьмін выказаў у судзе хадайніцтва аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды, якую, па яго словах, прычыніў яму Гайдукоў. Свае маральныя страты Кузьмін ацаніў у памеры 1 млн. рублёў. Аднак суддзя параіла спадару Кузьміну звярнуцца ў суд па гэтай справе з асобнай заявай.

Варта адзначыць, што на судзе прысутнічала маці Гайдукова, якая паведаміла, што яе сын праходзіць лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры. Да адміністратыўнай адказнасці ён прыцягваўся і раней. Аднак на судзе не ўдакладнялася, за якія правапарушэнні. Пра сябе мужчына распавёў, што працуе індывідуальным прадпрымальнікам, жыве ў грамадзянскім шлюбе і мае дзіця, якому тры тыдні.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ