Мірон зноў выказаўся пра выбары
У ноч з 29 на на 30 кастрычніка на пуцеправодзе праз вуліцу Максіма Горкага легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
Як паведаміў Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу, яму стаў вядомы змест цыдулкі, традыцыйна замацаванай да сцяга. Яна зноў прысвечаная выбарам: “Сёння лозунг “Абы не Лукашэнка” вельмі небяспечны. Пры пэўных абставінах мы можам згубіць нашу краіну. І гэта не абстрактная тэорыя, а логіка магчымага развіцца падзей. Радзіма для нас — усё, мы без яе — нішто. Таму — толькі байкот! Нам патрэбны час, каб паўстала нацыя. Мы ўжо на мяжы 20-гадовага незалежнага існавання. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.