Аптэкі “Белфармацыі” на Віцебшчыне працуюць да 22 гадзін
З 1 лістапада ў буйных гарадах Віцебскай вобласці аптэкі РУП “Белфармацыя” павялічылі рэжым працы на гадзіну – да 22.00. Гэта не тычыцца аптэк, размешчаных у бальніцах і паліклініках, – яны функцыянуюць у адпаведнасці з рэжымам працы медустаноў. Пры гэтым кругласуткава працуюць аптэкі №127 у Віцебску, №77 у Полацку, №158 у Наваполацку і №26 у Оршы.
Рашэнне аб падаўжэнні рэжыму працы аптэк прынята ў сувязі з падрыхтоўкай да маючага адбыцца эпідэміялагічным сезону. Да звычайнага графіка працы аптэкі вернуцца пасля сезоннага спаду захворвання.
Самымі запатрабаванымі зараз у аптэках з’яўляюцца супрацьвірусныя прэпараты, імунамадулюючыя сродкі, медыцынскія маскі. Але такога ажыятажу, як летась, цяпер у аптэках няма.