Вуліцу Крылова ачысцілі ад аўтамабіляў і перакрылі
Пасля публікацыі на “Народных навінах Віцебска” сітуацыя на вуліцы Крылова змянілася ў лепшы бок. Як можна бачыць з фотаздымкаў, шлях да Успенскага сабора цяпер вольны ад аўтамабіляў і забрукаваная вулічка выглядае вельмі прывабна.
Дзе ля таго каб аўтааматары не ставілі сваіх жалезных канёў на вуліцы Крылова заезд на яе з боку Палітэхнічнай прыйшлося перагарадзіць бетоннымі блокамі. Нажаль, напэўна толькі можна ўздзейнічаць на віцебскіх кіроўцаў.