Сёння памёр ураджэнец Віцебшчыны народны мастак Беларусі і СССР, акадэмік Міхаіл Андрэевіч Савіцкі.
Міхаіл Савіцкі нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звянячы Талачынскага раёна. На пачатку вайны ён апынуўся ў палоне і прайшоў канцэнтрацыйныя лагеры Дзюсельдорф, Бухенвальд і Дахаў.
Міхаіл Савіцкі - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973 год), першы кавалер ордэна Францыска Скарыны (1997 год). У 2006 годзе мастаку было прысвоена званне Герой Беларусі.