Прафесар Віктар Вінаградаў атрымаў ордэн Францыска Скарыны
Прафесар кафедры дызайну, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Вінаградаў указам кіраўніка дзяржавы ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Ордэн Францыска Скарыны заснаваны ў 1995 годзе пастановай Вярхоўнага Савета як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі. Яна ўручаецца за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння. Першым кавалерам ордэна ў 1997 годзе стаў ураджэнец Віцебшчыны мастак Міхаіл Савіцкі.