У полацкім Дзіцячым музее спявае метал
З 9 па 25 лістапада ў Дзіцячым музеі ў Полацку праходзяць музейна-педагагічныя заняткі для дзяцей на тэму “Звонкі спеў метала”.
Падчас заняткаў супрацоўнікі музея распавядаюць дзецям пра гісторыю вынаходніцтва самавара і праса, а галоўная гераіня — Муха-Цакатуха — частуе ўсіх духмянай гарбатай.