У буйных гарадах Віцебшчыны вызначаны агітпляцоўкі для кандыдатаў у прэзідэнты

Віцебскі гарвыканкам вызначыў больш за 20 пляцовак для правядзення сходаў, мітынгаў, пікетаў, на якіх кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы змогуць праводзіць перадвыбарчую агітацыю. Такімі месцамі сталі актавыя залы навучальных устаноў, пляцоўкі ў жылых мікрараёнах і плошча Леніна.
У буйных гарадах Віцебшчыны вызначаны агітпляцоўкі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фота Сержука Серабро

Гарвыканкам абавязаў забяспечыць кандыдатам у прэзідэнты і іх давераным асобам доступ у гэтыя памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі.

У Наваполацку вызначана 6 пляцовак для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца кандыдатамі, і яшчэ 8 памяшканняў для сустрэч. У Оршы вулічныя агітацыйныя мерапрыемствы могуць праводзіцца на 13 пляцоўках і ў 11 памяшканнях.

Далей за ўсіх пайшлі ўлады Полацка. Тут праводзіць агітацыю можна будзе ў 8 памяшканнях і на ўсіх пляцоўках у мікрараёнах масавай забудовы. Пры гэтым, згодна з рашэннем Полацкага гарвыканкама, пры жаданні кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы могуць праводзіць сходы ў тым ліку і на прадпрыемствах і ў арганізацыях – для гэтага трэба толькі звязацца з іх кіраўніцтвам. Аднак, адміністрацыя павінна мець на ўвазе, што даўшы згоду на такую сустрэчу з адным кандыдатам, кіраўнік не мае права адмовіць у аналагічнай просьбе іншаму прэтэндэнту.

Паводле БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ