Апошнія секунды для ”Віцебска” зноў няўдалыя

Пасля міжнароднага перапынка ўчора аднавіліся гульні чэмпіяната Беларусі па хакею. ”Віцебск” на выяздзе сустракаўся з “Брэстам”, дзе і перамог па булітах з лікам 5:4.

Выніковым для “мядзведзей ” быў другі перыяд. Саступаючы пасля першага перапынка 2:1, яны тройчы паразілі браму Сяргея Рагоўскага (2:4). Усё выдатна, застаецца, як мінімум, захаваць лік. Але далей падзеі разготваліся ўжо па звыклым для віцебскіх аматараў сцэнарыі. За дзве хвіліны да канца гульні віцябляне прапускаюць дзве шайбы. Прычым апошняя шайба ў вароты Арунаса Алейнікаваса ўляцела за 25 секунд да сірэны. Зноў овертайм і буліты, у якіх бела-сінія аказаліся больш дакладнымі.

Лепшы бамбардзір “Віцебска” Аляксей Ярашоў у гэтым матчы чатыры разы запальваў чырвонае святло за брамай суперніка.

Тры асістэнцкіх балы за сустрэчу набраў Андрэй Арлюк, з якім кіраўніцтва віцебскага клуба паспела заключыць кантрактнае пагадненне толькі падчас перапынка.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ