Аляксей Ярашоў – пяты сярод беларускіх нападаючых-бамбардзіраў
Нападаючы ХК “Віцебск” Аляксей Ярашоў займае пяты радок сярод нападаючых-бамбардзіраў у чэмпіянаце Беларусі па хакею.
У адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь пасля 26-ці матчаў Аляксей закінуў 12 шайб і ў яго 11 асістэнцкіх балаў. Агулам – 23 ачкі. Наш нападаючы мае менш за ўсіх штрафнога часу – усяго дзве хвіліны. Сярод усіх бамбардзірскіх амплуа Аляксей знаходзіцца трохі ніжэй – на 7-ым месцы.
Неблагую статыстыку сярод абаронцаў-бамбардзіраў мае і капітан “мядзведзей” Васіль Паланіцкі. У яго пасля 25-ці сустрэч 6 шайб плюс 9 асістэнцкіх балаў (8 месца).