У Віцебску адноўлены службы на беларускай мове ў праваслаўнай
царкве.
Чарговая адбудзецца 25 лістапада ў храме святых Кірыла і Мяфодзія, што знаходзіцца ў будынку Віцебскага духоўнага вучылішча (вуліца Крылова, 7, побач са Свята-Успенскім саборам). Пачатак а 19-й гадзіне. Пасля малебна за беларускі народ адбудзецца тэматычная размова, якую правядзе святар Аляксандар Кавалёў.
Раней службы на роднай мове праходзілі ў віцебскім Успенскім храме, што знаходзіцца побач з батанічным садам.