Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску

Ужо ў дзявяты раз Віцебская дыяцэзія запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Днях хрысціянскай культуры. Яны распачаліся ўчора адкрыццём выставы віцебскага мастака Вячаслава Шамшура ў касцёле Езуса Міласэрнага. Да 9 студзеня ў межах гэтай акцыі пройдуць выставы іншых творцаў, малітоўныя сустрэчы, конкурс батлеек, канцэрты і фестываль «Зорка Бэтлеема».
У Віцебску прайшоў конкурс беларускай батлейкі. Фота Марыны Паўлавай

Праграма Дзён хрысціянскай культуры

17 снежня
16.00 — выстава дзіцячай творчасці «Скарбніца Ражства» з удзелам гурткоў ГЦДТ (Абласны мастацкі музей, вул. Леніна, 32);

17-18 снежня
16.00 — малітоўнае чуванне моладзі (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

19 снежня
16.00 — калядны стол (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

24 снежня
21.00 — вігілія ўрачыстасці Нараджэння Пана, узначальвае біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

27 снежня
Конкурс для гаспадынь «Калядная страва» (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

29 снежня
9.00 — дыяцэзіяльны конкурс батлеек (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

1 студзеня
16.00 — вечар калядак, выступленне парафіяльных хароў Віцебска (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27);

2 студзеня
19.00 — святочны канцэрт артыстаў Віцебскай абласной філармоніі (парафія св. Барбары, вул. Ленінградская, 27);

4 студзеня
Святочны канцэрт для хворых дзяцей з удзелам дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі (актавая зала Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 37);

5 студзеня
Х фестываль «Зорка Бэтлеема» (г. Мёры, Дом культуры);

6 студзеня
Конкурс для дзяцей «Мая батлейка» (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Іінтэрнацыяналістаў, 27);

9 студзеня
16.00 — канцэрт каляднай песні Глеба Лапіцкага (парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 27).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ