Віцебскія школьнікі могуць бясплатна ездзіць у гарадскіх аўтобусах
З сённяшняга дня школьнікі Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы атрымалі права бясплатна ездзіць у гарадскіх грамадскіх аўтобусах. Для гэтага трэба толькі прад’явіць даведку са сваёй школы, што школьнік сапраўды навучаецца ў дадзенай навучальнай установе. Льготу прадставіў абласны савет дэпутатаў.
“Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне” таксама прадаставіла льготы па бясплатным праездзе навучэнцам прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнтам ВНУ.
А студэнты ў Полацку, Наваполацку і Оршы могуць атрымаць права праезду за палову кошту білета – такую магчымасць разглядаюць мясцовыя гарвыканкамы.
Паводле БелТА.