15/12/10 16:19 • Палітыка
Каля "сіняга дома" ў Віцебску стаіць Дзед Мароз з плакатам “Байкот выбарам дыктатуры!”. Гэта вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда апрануўся ў касцюм казачнага героя і раздае мінакам цукеркі і заклікае не ісці на выбары.