Малітва ад Някляева: “Выбары фальшывыя! Новыя выбары без Лукашэнкі!”

У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. І менавіта гэта мерапрыемства стала самым яркім і эмацыйным сярод усіх імпрэз, што прайшлі падчас агітацыйнай кампаніі ў нашым горадзе.
У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

І гэта нядзіўна. Па-першае, Някляеў – таленавіты паэт, цудоўны артыст і палымяны аратар, перадвыбарчыя прамовы якога ўжо парасцягвалі на шматлікія запамінальныя цытаты (пра “сняжынку на плошчы”, пра “малітву” і інш.). Па-другое, менавіта гэты кандыдат – “самы народны”, самы вядомы сярод астатніх. Па-трэцяе, той, хто быў на гэтай сустрэчы, адчуў, што ў Някляева сапраўды ёсць здольнасць узбухторваць “дрыгву” абыякавасці, разганяць страх, які скаваў наша грамадства.

Заля да дэмарша. Фота Сержука Серабро

У канец Маркаўшчыны ў той вечар ехалі вельмі розныя людзі. Сярод іх былі тыя, хто гатоў быў насіць свайго лідара, свайго паэта, на руках. Былі і тыя, каго “прыслалі” ўсчыніць скандал і паспрабаваць сарваць сустрэчу.

Малады чалавек з брэлокам BMW. Фота Сержука Серабро

З інцыдэнту яна і пачалася. У актавым зале КДЦ “Першамайскі”, разлічаным прыкладна на 400 месцаў, сабралася больш за 300 чалавек. Аднак не ўсе людзі маглі сесці: каля паловы крэслаў у памяшканні, загадзя вызначаным мясцовай уладай для агітацыйных мерапрыемстваў з удзелам кандыдатаў у прэзідэнты, былі ў няспраўным стане – з дэмантаванымі сядзеннямі. Народ не захацеў спакойна “з’есці” такую знявагу і пачаў абурацца: «Прыбярыце гэта лам’ё і пастаўце нармальныя крэслы!». Бачачы, што ў зале наспявае добры скандал, да мікрафона падыйшлі дырэктар і інжынер КДЦ. Яны прынеслі прабачэнні за нязручнасць і патлумачылі, што «ў памяшканні ідзе планавы рамонт крэслаў».

Заля пасля дэмарша. Фота Сержука Серабро

Аднак, на думку даверанай асобы Някляева Уладзіміра Алексенкі, рамонт крэслаў адміністрацыя ўстановы адмыслова прымеркавала да дня сустрэчы з альтэрнатыўным кандыдатам у прэзідэнты. «У апошні раз у гэтым зале я быў у мінулую пятніцу, ездзіў дамаўляцца аб будучай сустрэчы. У той дзень крэслы былі ў прыдатным стане, і гаворку аб іх дэмантажы ніхто не вёў», – распавёў “ННВ” Алексенка.

У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

У выніку Някляеў страціў нейкую частку электарату: некаторыя пайшлі адразу, яшчэ да прыходу кандыдата, хтосьці пакінуў зал падчас сустрэчы, не вытрымаўшы доўгага стаяння на нагах. Сам палітык, зайшоўшы ў зал, не мог схаваць дрэнны настрой. «І будзем зноў выбіраць такія вось “зламаныя крэслы”!” – сказаў ён. Але тут жа ўзяў сябе ў рукі, параўнаў Віцебск з французскім Марселем (маўляў, горад над Дзвіной гэтакі ж свабодалюбівы) і супакоіў публіку: «Засталося гэта трываць ўсяго шэсць дзён!»

У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

Толькі палітык сказаў уступнае слова і адказаў на некалькі першых пытанняў, як сустрэчу паспрабавалі сарваць прадстаўнікі БРСМ. Адзін з іх, малады мужчына, задаў Някляеву пытанне аб тым, навошта паэт пайшоў у палітыку. Кандыдат у прэзідэнты адказаў, што, на яго погляд, адно толькі мастацтва не можа выправіць сітуацыю ў краіне. І дадаў, што гэтага маладога чалавека бачылі за зрываннем аб’яў аб маючай адбыцца сустрэчы ў гэтым зале. Правакатар і яшчэ каля 30 чалавек, што сядзелі побач з ім і на суседніх шэрагах, пад гучны свіст і крыкі публікі “Маладыя падонкі! Вон! Старыя стаяць, а яны расселіся!” дэманстратыўна пакінулі памяшканне. Напэўна, хацелі паказаць нешта накшталт дэмаршу самога Някляева падчас тэледэбатаў, аднак атрымалася гэта ў іх досыць камічна.

У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

Затым напрацягу амаль дзвюх гадзін Някляеў адказваў на шматлікія пытанні. Яны тычыліся вяртання ільгот афганцам, перспектыў развіцця фундаментальнай навукі і школьнай адукацыі, адраджэння беларускай мовы, змяненняў у сферы маладзёжнай палітыкі, дэмаграфічных праблем, а таксама акцыі пратэсту 19 снежня. Палітык пераходзіў то на рускую, то на беларускую мову. Прыводзім урыўкі размовы на той мове, на якой ён прамаўляў.

У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

Сябра КХП БНФ Ян Таўпыга паведаміў Някляеву аб тым, што ў Віцебску няма ніводнай беларускамоўнай школы і ніводнага беларускамоўнага садка і папракнуў яго ў тым, што ён размаўляе па-руску. “Самае вялікае дзіва для мяне будзе, калі мяне, беларускага паэта, абвінавацяць у непавазе да беларускай мовы. Калі вы думаеце, што мне, беларускаму паэту, не баліць тое, пра што вы кажаце, то вы памыляецеся. Лукашэнка не так даўно стаў палохаць беларусаў дзевяццю кандыдатамі: маўляў, прыйдуць яны да ўлады, асабліва “гэты” – ён жа ўвесь час забывае, як мяне завуць, “ну писатель этот”, “и вы будете разговаривать по-белорусски”. Дык удумайцеся, што адбываецца: беларускі прэзідэнт страшыць беларускі народ тым, што гэты народ будзе размаўляць па-беларуску! … Але калі вы ад мяне чакаеце, што я прыйду да ўлады і назаўтра выдам указ ці дэкрэт – а ну ўсім гаварыць па-беларуску, дык не, ні за што. Таму што гэта якраз свабоднае выяўленне народа. Хочаце гаварыць па-беларуску – калі ласка, не – дык не, навязваць я не буду, але прасіць вас усіх, беларусаў, і тлумачыць, што быць у гэтым свеце кім-небудзь лепш, чым быць нікім, я буду. Буду казаць: будзьце, калі ласка, беларусамі – гэта зусім някепска”, – усхвалявана казаў Някляеў.

Наконт Плошчы Някляеў патлумачыў, што гэта будзе цалкам мірная акцыя: «Я верю, что на этих выборах у белорусского народа есть шанс, и мы его используем. Мы не должны допустить признания этих выборов. А как это не допустить? Только выйдя всем народом на площадь и вытолкнув, как молитву: «Выборы фальшивые! Новые выборы без Лукашенко!». Вот что такое площадь – и больше ничего».

У адной з запісак Някляева назвалі «сапраўдным беларускім Салжаніцыным» і пацікавіліся, ці будзе кандыдат у прэзідэнты шукаць прытулак за мяжой у выпадку рэпрэсій пасля выбараў. «В Минске на Окрестино и Володарке уже значительно “пасвабаднелі” камеры. Всех отпустили на «рождественские каникулы». Вы прекрасно знаете, что такое сегодняшний режим. И знаете, на какие выборы мы идем. Это не выборы, это – борьба. Жесткая, бескомпромиссная борьба. Но, не смотря ни на какие предупреждения, я не смогу не прийти в день выборов на площадь, потому что я ответственный перед избирателями. И никуда я из этой страны, ни при каких условиях, не уеду. Я не хочу, чтобы в конце моего жизненного пути кто-нибудь плюнул мне в спину. Лучше я застрелюсь где-нибудь сам. Но я не буду стреляться, я не буду сидеть в тюрьме – вы режиму этого сделать не позволите. «Хватит!» скажете вы все вместе на этой площади – и все это кончится. И никаких страхов!» – заклікаў кандыдат у прэзідэнты.

Пры канцы сустрэчы паэт зачытаў свой кароткі, усяго з двух радкоў, верш “Беларусы”: “Што б ні казалі, ні плялі – мы не ў зямлі, а на зямлі”. Уладзімір Пракопавіч таксама атрымаў падарунак, які стаў у Віцебску ўжо традыцыяй на ўсіх агітацыйных мерапрыемствах з удзелам незалежных кандыдатаў. Майстрыха Лілія Іванова паднесла яму пано з салёнага цеста. (Раней карціны ў гэтай тэхніцы ад яе атрымалі Яраслаў Раманчук, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус і Андрэй Саннікаў). “Ну гэта я ў раю”, – пажартаваў паэт і паказаў усім падарунак. На карціне сядзелі хлопец і дзяўчына пад дрэвам з буслянкай.

На развітанне з віцяблянамі Някляеў яшчэ каля паўгадзіны падпісваў ўсім жадаючым свой новы зборнік вершаў «Кон». Між іншым, там ёсць верш з назвай “Вечар у ветраным Віцебску”. На маё пытанне, што гэта за такі рамантычны вечар быў у ягоным жыцці, з якога ён вырываўся, “як па Дзвіне крыгалом”, паэт нават крыху ўсхваляваўся: “Даўно тое было. Вельмі даўно… У тэатры імя Коласа. Паненка была віцебская. Ой, ну й нагадалі вы мне…”

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ