Віцебшчына па-ранейшаму лідар датэрміновага галасавання (адноўлена)
Па дадзеных ЦВК, за чатыры дні датэрміновага галасавання (14, 15, 16, 17 снежня) у Беларусі на выбарах прэзідэнта прагаласавалі 1.224.157 грамадзян (17,4% жыхароў краіны). Пры гэтым найбольшы "ўнёсак" у гэту справу зрабіла Віцебшчына - у нас на ўчасткі наведала 25,9% выбаршчыкаў.
21% беларусаў зрабілі свой выбар на ўчастках, створаных за мяжой. На Гродзеншчыне прагаласавала 20,5% насельніцтва, на Магілёўшчыне - 19,9%, на Гомельшчыне - 15,5%. У Мінскай вобласці ЦВК зарэгістравапа 15,2% датэрмінова прагаласаваўшых грамадзян, у Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 14,4%. Найменшы "план" пакуль зрабіла беларуская сталіца (13,6%).