Кроў Беларусь не даруе
Гнеў над краінай віруе –
Кроў Беларусь не даруе.
Над збітым сынам маці лямантуе –
Кроў Беларусь не даруе.
Жонка мужаў шнар цалуе –
Кроў Беларусь не даруе.
Дзед сівы над унучкай гаруе –
Кроў Беларусь не даруе.
Бацька над дачкой бядуе –
Кроў Беларусь не даруе.
Рэха над Плошчай віруе –
Кроў Беларусь не даруе…
Беларусь не даруе…
Не даруе…