Міс інтэрнэт Віцебск знялі з цягніка і адправілі ў КДБ

Міс інтэрнэт Віцебск-2009 Касю Сцяпанаву, якая вучыцца ў ЕГУ, сёння раніцай знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, калі яна ехала з Вільні да бацькоў у Віцебск на вакацыі.
Кася Сцяпанава, якая стала Міс інтэрнэт Віцебск-2009, зараз на допыце ў КДБ. Фота Сержука Серабро

У дзяўчыны забралі пашпарт і трымалі на памежным пункце “Гудагай”, пакуль за ёй не прыехаў супрацоўнік беларускага КДБ. Сцяпанаву адвезлі ў Астравецкі КДБ “для размовы”.

19 снежня студэнтка працавала назіральніцай на адным з выбарчых участкаў Віцебска.

Кася Сцяпанава летам 2009 года ў традыцыйным конкурсе "Народных навінаў Віцебска" заваявала тытул Міс інтэрнэт Віцебск, у галасаванні тады прынялі ўдзел 1371 чалавек.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ