Аляксандр Косінец сустрэўся з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам

Дзяржава і царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і росквіту Беларусі, аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец 24 снежня, напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова, на сустрэчы з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у касцёле Езуса Міласэрнага. Старшыня аблвыканкама павіншаваў вернікаў рымска-каталіцкай царквы з надыходзячым Калядамі.

“Для дзяржавы, як і для царквы, важна, каб грамадства было духоўна здаровым, міласэрным”, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. У Віцебскай вобласці працуе 76 касцёлаў, яшчэ 6 будуюцца. Аляксандр Косінец паведаміў біскупу, што з абласнога бюджэту будуць выдзелены сродкі на ўнутранае аздабленне касцёла Езуса Міласэрнага.

Па словах Уладзіслава Бліна, гэтае рашэнне ўладаў будзе сапраўдным падарункам усім вернікам, тым больш што летам 2011 года пройдуць урачыстасці з нагоды прызнання касцёла Езуса Міласэрнага галоўным храмам Віцебскай епархіі рымска-каталіцкай царквы. Папа Рымскі ўжо падпісаў дакументы аб гэтым.

БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ