Народные новости Витебска

Віцебск. Завея. Снежань

У Віцебску за мінулыя суткі выпала дэкадная норма снегу. Віцебскія дворнікі працуюць кругласутачна і ў тры змены. На тры гадзіны болей сталі працаваць супрацоўнікі прадпрыемтсва “Гардармост”, штодзень з горада вывозіцца каля 10 тысяч тон снегу.

Па даддзеных Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у Віцебску за 28 снежня вышыня снегу павялічылася на 15 см (да 36 см). Такога не было даўно: апошняя максімальная вышыня снегу ў 31 см назіралася ў нашым горадзе ў 1937 годзе.

Як прагназуюць сіноптыкі, апошнія дні адыходзячага года таксама будуць суправаджацца снегападамі на фоне ўзмацнення маразоў. У бліжэйшыя суткі начная тэмпература ў рэгіёне складзе мінус 6-11 градусаў, днём – 4-9 градусаў марозу. 30 і 31 снежня ноччу слупок тэрмометра можа апусціцца да 10-15 градусаў ніжэй за нуль, а пры праясненнях – да 18 градусаў марозу. Дзённая тэмпература складзе мінус 6-11 градусаў.

Паводле БелТА.