Чалавек года Віцебска-2010
“Народныя навіны Віцебска” традыцыйна прапануюць інтэрнэт-карыстальнікам вызначыць самую выбітную асобу Віцебска за мінулы 2010 год. Анлайн-галасаванне вызначыць чалавека, які, на ваш погляд, найбольш спрыяў нашаму гораду і пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Усе кандыдаты некалі фігуравалі на нашых старонках.
Таццяна Дзягілева — фотамадэль, ураджэнка Віцебска. Часопіс «Esquire» ў 2010 годзе назваў яе сэкс-сімвалам Беларусі.
Сяргей Каваленка — распачаў медыйны 2010 год. Ён залез на 35-метровую навагоднюю ёлку і замацаваў над пяціканцовай зоркай нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За гэты ўчынак ён быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, а Зянон Пазняк назваў яго “рыцарам Беларускага Сцяга”.
Валянціна Кірылава — дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва. Яна змагла адваяваць для музея будынак, у якім на пачатку мінулага стагоддзя размяшчалася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, заснаванае Маркам Шагалам, дзе выкладалі Казімір Малевіч, Лазар Лісіцкі, Вера Ермалаева і іншыя вядомыя мастакі.
Вадзім Кузьмін — віцяблянін, які ператварыў свой пад’езд у міні-музей.
Уладзімір Правальскі і Сяргей Рыжоў — першыя віцябляне, якія паспрабавалі балатавацца ў прэзідэнты Беларусі.
Спадар Правальскі адзначыўся тым, што сабраў больш за 100 000 подпісаў у адным Першамайскім раёне Віцебска, праўда, пасля праверкі яны аказаліся ксеракопіямі.
А спадар Рыжоў стаў медыя-персонай яшчэ да выбараў — пасля скандала з асвечаным праваслаўным святаром дзіцячым харчаваннем, якое крамы адмовіліся рэалізоўваць.
Кася Сцяпанава — завяршыла медыйны 2010 год. Студэнтка ЕГУ была затрымана КДБ на беларуска-літоўскай мяжы, калі ехала да бацькоў на Каляды. У 2009 годзе чытачы “Народных навінаў Віцебска” абралі яе “Міс Інтэрнэт Віцебск”.
Галасаванне скончыцца 31 студзеня. Нагадаем, што ў мінулым годзе “Чалавекам года Віцебска” стаў дзеючы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, а ў пазамінулым — “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова.
Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2010?
- Кася Сцяпанава (39%, Галасоў: 315)
- Сяргей Каваленка (29%, Галасоў: 233)
- Вадзім Кузьмін (10%, Галасоў: 81)
- Таццяна Дзягілева (9%, Галасоў: 72)
- Валянціна Кірылава (8%, Галасоў: 61)
- Уладзімір Правальскі (3%, Галасоў: 22)
- Сяргей Рыжоў (3%, Галасоў: 21)
Усяго галасоў: 805
