Ператрусы у віцебскіх актывістаў Алены Фаміной і Сяргея Парсюкевіча
У час выбарчай кампаніі Алена Фаміна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».
Алена Фаміна распавяла, што чацьвёра супрацоўнікаў КДБ праводзілі ў яе ператрус цягам дзьвюх з паловай гадзін. У выніку забралі сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі «флэшак» і дыскаў.
Тлумачэньні наконт таго, што 19 сьнежня яна знаходзілася ў Віцебску і назірала на выбарах, да ўвагі прынятыя не былі. Супрацоўнікі КДБ паведамілі ёй, што заўтра актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную управу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова.
У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Парсюкевіча супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава.
Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым – усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску.
У выніку канфіскавалі некалькі ўлётак і сыстэмны блёк кампутара.
19 сьнежня Сяргей Парсюкевіч у Менску ня быў, і ён лічыць, што гэта добра вядома ў КДБ. Бо ў той дзень за ім сачылі і ўрэшце разам зь няпоўнагадовым сынам Дзянісам затрымалі на аўтавакзале.У пастарунку спачатку заявілі, што ён затрыманы па падазрэньні ў забойстве, а потым – у рабаўніцтве. На некалькі гадзінаў актывіста адпусьцілі, але пасьля зноў затрымалі – ужо на ўласнай машыне, заявіўшы, што да яе ёсьць прэтэнзіі. Яшчэ некалькі гадзінаў Сяргей Парсюкевіч мусіў правесьці ў ДАІ, і адпусьцілі яго ўжо амаль ноччу.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
14/студзень/2011 у 12:55
Лукашенко не преувеличивал,
мы и в самом деле проснулись в другой стране.
Ради чего все эти демонстративные запугивания?
Где планы переворота-мятежа? За месяц обысков хоть что-нибудь нашли?
Лучше бы этих ребят в погонах снег отправили убирать
или хотя бы контролировать что бы снегоуборочная техника работала без перерыва.
14/студзень/2011 у 15:22 1
Не понимаю, что значит “конфисковали” системный блок от компьютера и ноутбук? А назад когда отдадут?
14/студзень/2011 у 17:53 2
наёмнік пісаў:
А отдадут,после того,как закончать следствие.В данном случае лет через 500
14/студзень/2011 у 21:48 3
Гэб`ё — гэта дробныя падонкi, якiя хаваюцца усё жыцце за злачыный тэрарыстычнай сiстэмай, а калi яна валiцца, то кiдаюць дажа свае сем`i, як у странах Балтыi i бягуць не азiраючыся з шырока выпучанымi вачыма спатыкаючыся, адзiн аднаго абганяя.
15/студзень/2011 у 14:56 4
Зноў запалохванне і цкаванне. Страх і хлусьня -- спосабы існавання гэтай улады.
15/студзень/2011 у 17:01 5
@ Udaff:
Этот хоккеист столько не протянет. А у оппов я думаю, хватило мозгов спрятать новую аппаратуру и подсунуть этим гэбэшным побирушкам китайскую рухлядь. Не понимаю одного, а что они там ищут в системных блоках: секретное оружие, промышленные технологии? Что там может быть, кроме примитивных листовок, да дурацких газетёнок? Шпиономания какая-то. Дожили. Шляться по хатам, отбирать у людей последние вещи. Ведь компьютер сейчас, это как самая необходимая личная собственность, без которой нельзя нормально жить. Как например, можно жить без холодильника, телевизора, пылесоса.
15/студзень/2011 у 23:19 6
наёмнік пісаў:
Трэба зайсьцi у хату на усьпенке выгнацьць усю гэту гейбешную нечысьць адтуль, а потым патапiць iх усiх у Дзьвiне.