Чалавека года Віцебска-2010: дама перамагла рыцара
Чытачы “Народных навінаў Віцебска” галасаваннем абралі Чалавека года Віцебска-2010. Самай выбітнай асобай прызнаная Міс Інтэрнэт Віцебск-2009 Кася Сцяпанава, за якую аддалі галасы 39%.
Акрамя перамогі ў конкурсе прыгажосці пра студэнтку ЕГУ шмат пісалі СМІ пасля скандальнага затрымання КДБ на беларуска-літоўскай мяжы, калі яна ехала да бацькоў на Каляды ў снежні 2010 года.
Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2010?
- Кася Сцяпанава (39%, Галасоў: 315)
- Сяргей Каваленка (29%, Галасоў: 233)
- Вадзім Кузьмін (10%, Галасоў: 81)
- Таццяна Дзягілева (9%, Галасоў: 72)
- Валянціна Кірылава (8%, Галасоў: 61)
- Уладзімір Правальскі (3%, Галасоў: 22)
- Сяргей Рыжоў (3%, Галасоў: 21)
Усяго галасоў: 805

За Касю Сцяпанаву прагаласавілі 315 чалавек, гэта на 82 болей, чым за Сяргея Каваленку, які апынуўся другім у рэйтынгу папулярнасці ў віцяблян. У сёлетнім галасаванні прынялі ўдзел 805 члавек, у той час як у мінулым годзе толькі 564 — тады перамог старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.