“Ляпис Трубецкой” прывёз у Віцебск “Весёлые картинки” (Фота)
“Ляпис Трубецкой” 13 лютага ў Віцебску ў памяшканні самага вялікага ў Беларусі клуба “Энэргія” грандыёзным канцэртам прэзентаваў свой новы альбом “Весёлые картинки” некалькім тысячам слухачоў.
Гэта быў чацвёрты і пакуль самы вялікі канцэрт прома-тура — больш за дзве тысячы чалавек прыйшлі паслухаць новыя, ды і старыя таксама, песні гурта. Былі пабіты мінулыя рэкорды вялікіх канцэртаў у “Энэргіі”: 13 сакавіка 2010 году самі “Ляпісы” сабралі тут каля паўтары тысячы слухачоў, а ў траўні таго ж году прыкладна столькі ж — украінскі “Океан Эльзи”.
На “разагрэў” публікі выйшла берасцейская каманда “Дай дорогу”, якая была прынятая віцяблянамі і гасцямі нашага слыннага гораду з вялікім энтузіазмам, хаця паабяцала сыграць “караценька, хвілін на сорак”. Праўда пад канец, калі ўся зала скандавала словы “Дай дорогу” было не зусім зразумела — ці гэта просяць заставацца спадабаўшыся гурт, ці тонка намякаюць такі ўжо прапусціць на сцэну хэдлайнера.
З першых жа акордаў “К нам приехал Трубецкой” усе дзве тысячы глотак сталі падпяваць, адначасова чатыры тысячы ног стараліся прасунуць тушкі фанатаў як мага бліжэй да сцэны з кумірамі. На дапамогу ахове клуба, якая з цяжкасцю ўтрымлівала агароджу перад сцэнай, высунліся байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, а крыху пазней, кінўшы форменныя вушанкі на калонкі, да іх далучыліся два міліцэйскія падпалкоўнікі.
У цэлым ў зале панавала сяброўская атмасфера, а энэргія была выключна станоўчая. Звычна песні перапыняліся прыступамі шызафазіі Міхалка, у якіх нехта нават спрабаваў знайсці сэнс. Калі, пасля песні “Харэ”, праваў ачэп і выскачыў на сцэну самы ўдачлівы слухач, каб узяць у бубнача на памяць палачкі, ахова паспрабавала вытурыць яго з клуба. Аднак на абарону свайго фана, следам за бубначом, кінуўся ўвесь гурт.
Каб выбрацца з памяшкання клуба адразу пасля канцэрта магло спатрэбіцца больш за гадзіну, таму што гардэроб не спраўляўся з такой колькасцю людзей. Праўда “Энэргія” запрашала ўсіх, каму споўнілася 18 гадоў, заставацца ў клубе на ўсю ноч.
У рамках прома-тура акрамя Віцебска запланаваны канцэрты ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варшаве і шэрагу гарадоў Украіны і Беларусі, у тым ліку Кіеве і Мінску.
Чытайце яшчэ
14 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
14/люты/2011 у 23:10
Ляпісы канешне супер! Энергетыка самая, што трэба… Шкада, што не дабраўся гэтым разам…
15/люты/2011 у 13:27 1
БЧБ сцягi былi?
15/люты/2011 у 13:40 2
Не,там ведь Каваленка не было…а кто кроме него???
15/люты/2011 у 16:10 3
Udaff пісаў:
15/люты/2011 у 16:51 4
Udaff пісаў:
Нее! просто там ёлки небыло, а куда кроме нее?
15/люты/2011 у 17:50 5
@ Сяржук
Неужели все эти люди противники действующего режима??
15/люты/2011 у 23:30 6
@ Сяржук Серабро:
это фото явно несет какой то смысл, интересно какой?
15/люты/2011 у 23:38 7
Ё
15/Люты/2011 у 23:30 6
@ Сяржук Серабро:
это фото явно несет какой то смысл, интересно какой?
на фота ў малыш у кашульцы з Пагоняй. Тут не асабліва заўважна.
вось тут істотна лепей -- http://vitebsk4.me/Galerei/20110215_2/
здаецца, 12 ці 13 фотка
16/люты/2011 у 0:10 8
2 Сяржук
Ну увидел малолетку с погоней на майке…
16/люты/2011 у 2:50 9
Udaff пісаў:
Ды шмат хто. Сцягi пэуна менцягi адбiралi, а вось Трапку -- не. Нешта Трапки увогуле няма. Атрымлiваецца зусiм нiхто ?
16/люты/2011 у 2:52 10
ДедДомОвец пісаў:
Як куды? Лукасеку у галаву ваткнуць, каб у исполком на “работу” з iм хадзiу 🙂
16/люты/2011 у 2:54 11
Udaff пісаў:
Ага, ужо усе. Кирдык лукасекам будзе.
16/люты/2011 у 8:00 12
@ Лясны брат
Чукча -это ты…не поймешь в чём дело,и херню нести начинаешь…
17/люты/2011 у 7:43 13
Збіраўся падняць сцяг пад песню “Беларусь Freedom”, але так яе і не дачакаўся.