Народные новости Витебска

Адкрый у сабе філосафа!

Менавіта так называецца сустрэча, на якую 5 сакавіка запрашае ў віцебскі касцёл Езуса Міласэрнага дамініканскае душпастырства "Разам".

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі пастараюцца знайсці адказы на пытанні: навошта філасофія? якія выклікі стаяць перад філасофіяй сёння? як стаць філосафам і дзе можна працаваць, атрымаўшы гэту адукацыю? Адбудзецца таксама прэзентацыя Дэпартамента філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і віленскай суполкі хрысцяін-беларусаў "Эфата".

У сустрэчы возьмуць удзел: магістар філасофіі, выкладчык ЕГУ Пётр Рудкоўскі, дацэнт, дырэктар Дэпартамента філасофіі ЕГУ Андрэй Лаўрухін, галоўны рэдактар філасофскага часопіса "Топос" Таццяна Шчытцова, студэнт філасофіі ЕГУ, сузаснавальнік суполкі "Эфата" Віталь Шчуцкі.

Пачатак - а 15-й. Адрас касцёла: вуліца Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28.