Барыса Хамайду аштрафавалі на мільён рублёў за сцяг
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў Барыса Хамайду на 1 000 050 рублёў (30 базавых велічынь) за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікету з бел-чырвона-белым сцягам.
Вядомага віцебскага апазіцыянера затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС, калі ён распаўсюджваў пад нацыянальным сцягам незалежныя выданні каля Сіняга дома. Суддзя Чыгуначнага райсуду Уладзіслаў Шыкароў прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікету.
Гэта ўжо трэці ў 2011 годзе суд над спадаром Хамайдам за бел-чырвона-белы сцяг, але раней судздзі Алена Цыганкова і Алена Грабянчук апраўдвалі яго, не знайшоўшы ў дзеяньнях віцебскага актывіста складу адміністрацыйнага правапарушэння.
Нагадаем, што ў сувязі 20-годдзем незалежнасці Рэспублікі Беларусь Барыс Хамайда абвясціў 2011 год — Годам бел-чырвона-белага сцяга.