Дарыце каханым кветкі!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня і на само свята, з 4 па 8 сакавіка, кветкавыя крамы прадпрыемства "Вясна" ў Віцебску для зручнасці занятых мужчын перавядуць на падоўжаны рэжым працы: з 7 да 22 гадзін. Звычайна яны адкрыты з 9 да 19 гадзін.

Крамы “Вясны” знаходзяцца па наступных адрасах: праспект Перамогі, 2; вуліца Замкавая, 4; праспект Будаўнікоў, 8; вуліца Кірава, 6/11; праспект Фрунзэ, 13а; вуліца Леніна, 55. Адзін кветкавы шапік знаходзіцца ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі. Гандлёвы аб’ект па вуліцы 1-я Пралетарская, 3 будзе працаваць 6 і 8 сакавіка з 10.00 да 15.00, гандлёвы аб’ект па вуліцы Лазо, 2 – з 7.00 да 19.00.

Сайт Віцебскага гарвыканкама прыводзіць кошты на кветкі. Так, адна ружа каштуе ад 1 700 да 12 000 рублёў, хрызантэма – 8 500 рублёў, гваздзікі – 3 500 рублёў, калы – ад 1 500 да 6000 рублёў, цюльпаны – 5 950 рублёў, фрэзія – 3 500 рублёў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ